3 траўня 2024, Пятніца, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ежы Таргальскі: Пускаць трагладытаў у салоны не рэкамендуецца

4
Ежы Таргальскі: Пускаць трагладытаў у салоны не рэкамендуецца
Ежы Таргальскі

Беларускае пытанне не будзе развязанае, пакуль не будзе прынятая пастанова геапалітычнага характару.

Беларускае пытанне не будзе развязанае, пакуль не будзе прынятая пастанова геапалітычнага характару.

Рада Міністраў Замежных Спраў краін Еўразвязу наважыла прыпыніць санкцыі ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі і яго чыноўнікаў на чатыры месяцы. Сярод тых, хто падтрымаў прыпыненне санкцый, быў і польскі міністр замежных спраў, Гжэгаж Схетына.

Выкладчык Варшаўскага Універсітэта, спецыяліст у справах Усходняй Еўропы, Ежы Таргальскі досыць востра раскрытыкаваў Міністэрства замежных спраў Польшчы, абвінаваціўшы яго ў прыняцці пастаноў, выгадных Маскве і Берліну, а таксама параіў магчымаму будучаму польскаму ўраду не глядзець дэкларацыі Лукашэнкі, але дамагацца ад яго канкрэтыкі. Тады, на думку палітолага, выйдзе на яву, што словы Лукашэнкі нічога не вартыя.

"Радыё Рацыя" пагутарыла з навукоўцам.

- У Беларусі прайшлі так званыя «прэзідэнцкія выбары», не было ніякіх нечаканасцяў. Тым не менш, у Радзе Міністраў Замежных Спраў краін Еўразвязу наважылі замарозіць санкцыі ў дачыненні да Лукашэнкі. Якія гэта прынясе наступствы для Беларусі?

- Скажам шчыра, з пункту гледжання Нямеччыны, так як яна кіруе Еўразвязам, Беларусь не мае ніякага значэння, Беларусь для яе - частка Расеі, частка стасункаў з Расеяй. Таму Нямеччына, якая імкнецца скасаваць санкцыі супраць Расеі, паводзіць сябе цяпер згодна са сваёй логікай. Так як да ўсёй Расеі не ўдасца зняць санкцый, то прынамсі нейкая саступка ў дачыненні да Беларусі. Падставай тут сталі выбары. Праўда, не было каго арыштоўваць і збіць, таму што тых, каго трэба было арыштаваць і збіць, ужо даўно арыштавалі і збілі. Толькі адсутнасць ахвяр прывяла да таго, што гэтыя выбары, ці хутчэй цырк, прайшоў без дэманстрацый, беспарадкаў і г.д. Выбары не маюць тут ніякага значэння.

На жаль, беларускі пытанне не будзе развязанае, пакуль не будзе прынятая пастанова геапалітычнага характару. Вядома, Лукашэнка гатовы да розных жэстаў, бо ідзе гаворка пра грошы. Калі хтосьці ў Польшчы думае, што перацягне Лукашэнка, які супраціўляецца Расеі, то ён памыляецца. Усе дэкларацыі Лукашэнкі, што ён незалежны ад Расеі, што ён супраціўляецца і г.д., усе гэтыя дэкларацыі робяцца выключна на паказ і не маюць абсалютна ніякага значэння, не ўлічваючы, вядома, фінансавага значэння для Лукашэнкі, бо дзякуючы гэтым заявам нейкія грошы Беларусь атрымае.

- Гэта значыць, Вы мяркуеце, што пацяпленне стасункаў Еўразвязу з Лукашэнкам - не мэта сама па сабе, але пэўны этап у падрыхтоўцы да пацяплення стасункаў з Расеяй?

- Безумоўна. Так, Беларусь у гэтым выпадку толькі сігнал. Вядома, што калі ідзе гаворка пра санкцыі супраць Расеі, то іх прыхільнікамі з'яўляюцца ЗША. У той жа самы час Нямеччына хацела б, каб усё было так, як раней, бо геапалітычны інтарэс Нямеччыны заключаецца ў цесным супрацоўніцтве з Расеяй. А тое, што гэта адбываецца за кошт іншых? Галоўнае, што не коштам Нямеччыны! Яны толькі карыстаюцца. Таму, няма чаго турбавацца. Украіна на гэты момант з'яўляецца чымсьці накшталт кандамініум, можа не дакладна, таму што там цяпер перасякаюцца нямецкія і амерыканскія ўплывы, але Нямеччына імкнецца да таго, каб Украіна была нямецка-расейскім кандамініум. У сувязі з гэтым, Беларусь, якая робіць выгляд, што яна незалежная, а на самай справе, калі б Пуцін прыняў пастанову, то на цягам 15 хвілін Лукашэнкі б не было, такая Беларусь не складае ніякай праблемы. Усё гэта проста ў рамках хаўрусу з Расеяй.

- Ці можна гэта ўважаць легітымізацыяй Лукашэнкі? Ці ўбачым мы неўзабаве Лукашэнку ў Парыжы, Берліне?

- Можа пакуль у Берліне і Парыжы не, бо ўпускаць трагладыта ў салоны не рэкамендуецца: ён можа паламаць крэслы, стол і гэтак далей... Але ёсць нармалізацыя ў сэнсе прызнання, што хтосьці ўсё-такі існуе, і не трэба ствараць яму праблем.

- А тое, што свет будзе цяпер інакш успрымаць Лукашэнку, прымаць Лукашэнку, гэта неяк пагражае Беларусі, яе незалежнасці?

- Не, гэта не зменіць сітуацыі Беларусі. Калі яму кудысьці дазволяць выехаць, то выедзе, раскажа, што Беларусь незалежная і не згаджаецца на нейкія базы, але лепшы хаўруснік - гэта Расея. Не мае значэння, што ён будзе дэклараваць. Важная рэчаіснасць, важныя пастановы. А гэтыя пастановы прымаюцца ў Маскве. Лукашэнка можа толькі гаварыць пра нейкую незалежнасць і супраціў, але няма ніякіх шанцаў, бо беларускае войска і Міністэрства Абароны падпарадкаваныя Расеі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках