18 траўня 2024, Субота, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падзенне грашовых даходаў беларусаў прадаўжаецца

Падзенне грашовых даходаў беларусаў прадаўжаецца
Фота: bymedia.net

Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-жніўні 2015 знізіліся на 5,3% да ўзроўню студзеня-жніўня 2014 года.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Гэты паказчык падае з пачатку года: у студзені - на 2,5%, студзені-лютым - на 3,4%, студзені-сакавіку - на 3,8%, студзені-красавіку - на 4,8%, студзені-траўні - на 5%, студзені-чэрвені - на 4,9%, студзені-ліпені - на 5,1%.

У агульная сума грашовых даходаў аплата працы займае 61,1%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, - 8%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) - 22,9%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 8%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках