7 траўня 2024, aўторак, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Пад выглядам рэформаў у Беларусі будуць «пілаваць» уласнасць

19
Леанід Заіка: Пад выглядам рэформаў у Беларусі будуць «пілаваць» уласнасць
ЛЕАНІД ЗАІКА

Даваць крэдыты Лукашэнку - тое ж самае, што даваць грошы наркаману на наркотыкі.

Пра гэта заявіў эканаміст Леанід Заіка ў інтэрв'ю. «Радыё Рацыя»

, каментуючы магчымасць просьбы беларускіх уладаў да МВФ аб дазволе пазыкі ў $3 мільярды.

- Ці зменіць беларускую эканоміку гэты крэдыт? Наколькі ён дапаможа?

- Я мяркую, што гэтыя грошы абсалютна нічога не зменяць. Гэта, як даць іх наркаману на наркотыкі. Таму, я прыхільнік таго, каб увогуле ніякіх крэдытаў не браць.

- Аднак жа ўлады абяцаюць у абмен на крэдыт «структурныя рэформы беларускай эканомікі».

- Гэта ўсё лухта! Чыноўнікі выдатна жылі 20 гадоў і радаваліся ўладзе. Самае простае, што цяпер будзе рабіць наменклатура, гэта «пілаваць» уласнасць. Спачатку «распілуюць» вытворчасць і актывы назваўшы гэта рэформамі. З'явяцца свае Абрамовічы... Затым зменяць ва ўрадзе якога-небудзь Андрэя на такога ж Васю і абвесцяць аб лібералізацыю бізнесу. Гэта будзе зроблена акурат ва ўгоду той самай прыватызацыі і наменклатурнага захопу ўласнасці. Мы ж бачым, што наменклатура 20 гадоў сядзела і чакала, калі ж дазволяць «пілаваць» уласнасць пад выглядам рэформаў. Але, усё застаецца на сваіх месцах. Тая самая ўлада, тыя самыя наменклатуршчыкі - абласныя начальнікі і раённыя лідары. А ўвогуле, нашыя чыноўнікі не разумеюць, што такое рэформы. Яны і не ўмеюць гэта рабіць. Калі б яны разумелі і ўмелі, то за 20 гадоў хоць нешта ды зрабілі б.

Нагадаем, міністр фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын распавёў журналістам, што Беларусь просіць у МВФ крэдыт памерам $3 мільярды. Гэта тая сума, якую можа вылучыць МВФ, зыходзячы з квотнага прынцыпу.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках