4 траўня 2024, Субота, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспрацоўны жыхар Ліды прадаў знаёмай сувенірныя даляры

5
Беспрацоўны жыхар Ліды прадаў знаёмай сувенірныя даляры

На кручок аферыста трапілася пенсіянерка з Воранаўскага раёна.

Жанчына хацела купіць валюту, але, замест таго, каб з'ездзіць у райцэнтр у абменнік, скарысталася паслугамі знаёмага з Ліды, які ў гэты час гасцяваў у бацькоўскай хаце ў ейнай вёсцы, паведамляе УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Нідзе непрацуючы малады чалавек 1986-га года нараджэння паведаміў, што гатовы прадаць трыста даляраў ЗША, выставіўшы свой уласны курс у шаснаццаць тысяч беларускіх рублёў за адзінку.

Жанчына, якая мае праблемы са зрокам, ахвотна пайшла на выгадную ўгоду, але ўжо пасля яе здзяйснення западозрыла, што даляры несапраўдныя. Канчаткова развеяць сумневы вырашыла, звярнуўшыся ў мясцовы аддзел унутраных спраў. Міліцыянты, якія прыбылі без цяжкасці распазналі ў валюце сувенірную прадукцыю і па гарачых слядах затрымалі падазраванага, у якога падчас ператрусу было канфіскавана яшчэ 97 несапраўдных стодаляравых купюр.

Крымінальная справа заведзеная паводле артыкула "махлярства".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках