3 траўня 2024, Пятніца, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кудрын: Расейская эканоміка дасягнула дна

21
Кудрын: Расейская эканоміка дасягнула дна
Аляксей Кудрын

Цяперашняя эканамічная сітуацыя ў Расеі характарызуецца «сур'ёзным падзеннем рэальных даходаў насельніцтва».

Экс-міністр фінансаў Расеі Аляксей Кудрын уважае заўчаснымі заявы аб пачатку выхаду расейскай эканомікі з крызісу, хоць яе падзенне, хутчэй за ўсё, ужо дасягнула дна, паведамляе РІА «Новости».

«УБП, напэўна, дасягнуў дна, хоць пра гэта казалі і ў канцы першага квартала, і ў канцы другога. Я заўсёды адзначаў, што ўсё яшчэ наперадзе. Мабыць, мы зараз знаходзімся ў ніжняй кропцы. Але рост, калі ён і будзе, будзе настолькі павольным, што мы пакуль будзем заставацца ў ніжняй кропцы падзення», - распавёў Кудрын у інтэрв'ю радыёстанцыі Business FM.

Эканоміка, на яго думку, застанецца на цяперашнім узроўні, нават калі УБП не будзе падаць. «Статыстычна наступны год пакажа памяншэнне ў параўнанні з 2015-м. Таму што ў гэтым годзе мы пачыналі з больш высокіх паказчыкаў, а заканчваем менш высокімі. І ў наступным годзе мы на гэтым мінімальным узроўні застанемся вельмі доўга», - растлумачыў Кудрын.

Экс-кіраўнік Мінфіна адзначыў, што цяперашняя эканамічная сітуацыя ў краіне, у адрозненні ад 2008-2009 гадоў, характарызуецца «сур'ёзным падзеннем рэальных даходаў насельніцтва». Паводле яго прагнозу, рэальныя даходы насельніцтва ўпадуць амаль на 7%, а заробкі - на 10% у рэальным выразе, піша РБК.

Кудрын таксама адзначыў, што хваля звальненняў у краіне «яшчэ некаторы час працягнецца». «У нас многія прадпрыемствы да восені гэтага года ўважалі, што вось-вось пачнецца рост, пераб'ёмся, і тым самым адпраўлялі людзей у летнія адпачынкі, прыпынялі вытворчасць або прапаноўвалі няпоўны працоўны дзень. Але цяпер яны зразумелі, што сітуацыя не паляпшаецца, і пачынаюцца масавыя звальненні - вось з гэтай восені», - сказаў ён.

Разам з тым былы міністр выказаў здагадку, што да сярэдзіны 2016 пачнецца павольны рост эканомікі. «Але рост нават у найбліжэйшыя гады будзе 1,5%, не болей, што для Расеі ўсё ж такі з'яўляецца стагнацыяй», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках