Рух транспарту на вуліцы Нямізе ў Менску будзе абмежаваны
1- 7.10.2015, 18:47
- 5,548
Рух будзе часткова абмежаваны на вуліцы Нямізе 8 кастрычніка на адцінку ад вуліцы Гарадскі Вал да праспекта Пераможцаў.
Рух транспарту на вуліцы Нямізе ў Менску будзе абмежаваны 8 кастрычніка, паведамілі БелТА ў прэс-службе ДАІ ГУУС Менгарвыканкама.
У ДАІ растлумачылі, што рух будзе часткова абмежаваны на вуліцы Нямізе на адцінку ад вуліцы Гарадскі Вал да праспекта Пераможцаў з 8.00 з-за правядзення капітальнага рамонту праезнай часткі дарогі.
Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам загадзя планаваць маршрут руху з улікам інфармацыі.