Брытанскі прэм'ер намагае перагляду стасункаў з ЕЗ
- 7.10.2015, 20:33
- 5,674
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран заявіў, што прыкладзе ўсе намаганні для перагляду стасункаў ягонай краіны з Еўразвязам.
Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Reuters.
"Мы ўсе ведаем, што ЕЗ занадта вялікі, занадта ўладны, занадта шмат мяшаецца. Але мы таксама ведаем пра яго адну правільную рэч - гэта адзіны самы вялікі рынак у свеце", - сказаў Дэвід Кэмэран.
"Паверце, у мяне няма рамантычнай прыхільнасці да Еўразвязу і яго інстытутаў. Мяне цікавяць толькі дзве рэчы: росквіт і ўплыў Брытаніі. Менавіта таму я меруся змагацца за перагляд пагадненняў", - дадаў ён.
Нагадаем, Палата супольнасцяў падтрымала план прэм'ер-міністра краіны Дэвіда Кэмэрана аб правядзенні да канца 2017 рэферэндуму аб далейшым сяброўстве краіны ў Еўразвязе.
Сам Дэвід Кэмэран неаднаразова заяўляў, што хацеў бы захаваць Вялікабрытанію ў ЕЗ. Пры гэтым ён дамагаецца перагляду ролі краіны ў еўрапейскай супольнасці.
Таксама Вялікабрытанія намагае абмежавання сацыяльных выплат мігрантам.