19 траўня 2024, Нядзеля, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вільні пройдзе прэзентацыя кнігі «Нескароны Марыніч»

1
У Вільні пройдзе прэзентацыя кнігі «Нескароны Марыніч»

Кніга прысвечаная Міхаілу Марынічу, былому беларускаму дыпламату і палітвязню.

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскага запрашае на прэзентацыю кнігі беларускага журналіста Аляксандра Тамковіча «Нескароны Марыніч».

Прэзентацыя кнігі, прысвечанай Міхаілу Марынічу, беларускаму дыпламату, а потым і палітвязню, пройдзе 1 снежня а 15.00 у Беларускім ДПЧ імя Б. Звозскага (Вільня, вул. Лотака, 3), паведамляе «Новы Час».

Кніга «Нескароны Марыніч» складаецца з трох моўных версій - ангельскай, расейскай і беларускай - і месціць у сабе апошнія развагі і мноства фатаграфій з архіва Міхаіла Марыніча.

Марыніч быў паслом у Чэхіі, Славаччыне, Вугоршчыне, Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі, займаў пасаду міністра замежных эканамічных сувязяў, аднак пасля сыходу ў апазіцыю ён трапіў за краты. Камітэт ААН у правах чалавека прызнаў Міхаіла Марыніча ахвярай палітычных рэпрэсій, а суд над ім - несправядлівым. Міхаіл Марыніч памёр 17 кастрычніка 2014 года. Разам з аўтарам на прэзентацыі выступіць таксама былы палітвязень, кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі. Мадэратарам мерапрыемства выступіць чалец рады «Вясны» і прэзідэнт Беларускага ДПЧ Таццяна Равяка.

Аляксандр Тамковіч - журналіст, аўтар шэрагу кніг пра значныя палітычныя падзеі Беларусі ды іх уплыву на лёсы людзей - палітвязняў, грамадскіх актывістаў, праваабаронцаў. Гэта ўжо 17-я кніга Аляксандра Тамковіча пра дзеячаў беларускай палітыкі, культуры і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.

Прэзентацыя будзе праходзіць на беларускай мове з перакладам на ангельскую.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках