6 траўня 2024, панядзелак, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Goldman Sachs: Кошт нафты ўпадзе да $20

17
Goldman Sachs: Кошт нафты ўпадзе да $20

Мяккае надвор'е найбліжэйшыя месяцы будзе спрыяць нізкаму попыту на бытавое паліва ў ЗША і Еўропе.

Пра гэта гаворыцца ў аглядзе, падрыхтаваным экспэртамі Goldman Sachs, уключна з кіраўніком аддзела банка даследаванняў сыравінных рынкаў Джэфа Кара, піша "Інтэрфакс-Украіна".

Такая сітуацыя здольная прывесці да падзення коштаў нафты да "ўзроўню сабекошту здабычы, які мы ацэньваем $20 за барэль", адзначаецца ў аглядзе.

Падзенне коштаў нафты да гэтага ўзроўню, на думку экспэртаў, справакуе "хуткія карэктаванні" на рынку.

Аналітыкі Goldman Sachs чакаюць захавання нізкіх коштаў сыравінных тавараў цягам доўгага перыяду часу, і пакідаюць рэкамендацыю "ніжэй рынку" для сектара на наступныя 12 месяцаў.

Яны адзначаюць, што карэктаванне паставак сыравіны на гэты момант з'яўляецца недастатковым, у той час як узровень попыту тых ці іншых тыпаў сыравінных тавараў альбо расце слаба, альбо зніжаецца.

Падзенне даходаў інвестараў ад укладанняў у сыравіну істотна перасягнула першапачатковыя чаканні, адзначаюць экспэрты Goldman Sachs.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках