Саладуха імкнецца на «Еўравізію» -2016
31- 25.11.2015, 11:53
- 17,682
Да 25 студзеня 2016 Беларусь павінна выбраць таго, хто прадставіць яе на «Еўравізіі» ў Швэцыі.
Дзясяткі беларусаў хочуць удзельнічаць у кваліфікацыі на «Еўравізію» -2016. Белтэлерадыёкампанія ўдзень 24 лістапада зарэгістравала ўжо 84 заяўкі, паведамляе БелТА.
Паказаць свой нумар журы могуць жыхары Беларусі старэйшыя за 16 гадоў. Сярод зарэгістраваных удзельнікаў - ансамбль «Песняры», «Zombie band», Аляксандр Саладуха, Валерыя Садоўская, Віталь Карпанаў, Аляксей Грос, Ян Маерс, гурт «Napoli», «Чысты голас», «Правакацыя» і «Аўра».
У фінал нацыянальнага адбору патрапяць 15 выканаўцаў. Сайт Белтэлерадыёкампаніі будзе весці онлайн-трансляцыю праслухоўванняў удзельнікаў. Да 25 студзеня 2016 краіна павінна выбраць таго, хто прэзентуе Беларусь на Еўравізіі ў Швэцыі.