3 траўня 2024, Пятніца, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі дыпламат: Дзве траціны выдадзеных у Беларусі віз - бясплатныя

4
Польскі дыпламат: Дзве траціны выдадзеных у Беларусі віз - бясплатныя

Пасольства і консульства Польшчы ў Горадні і Берасці праводзяць вялікую працу ў выдачы шэнгенскіх віз грамадзянам Беларусі.

Такую заяву зрабіў польскі дыпламат Міхал Хаброс, піша s13.ru.

Часовы павераны ў справах Рэспублікі Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь Міхал Хаброс сказаў, што пасольства і консульства ў Горадні і Берасці праводзяць вялікую працу ў выдачы шэнгенскіх віз грамадзянам Беларусі. Дыпламат назваў канкрэтную лічбу - 340 тысяч толькі за 10 месяцаў сёлета, прычым дзве траціны з іх бясплатныя. Важна, што адмовы ў выдаванні віз атрымліваюць менш за адзін адсотак грамадзян. «Трэба вельмі пастарацца, каб не атрымаць «пропуск» у Польшчу», - адзначыў спадар Хаброс.

Праблему з усё яшчэ наяўнымі чэргамі таксама дапамогуць развязаць 8 візавых цэнтраў. Яны адкрыюцца налета ў буйных беларускіх гарадах. Хоць, са слоў прадстаўніка польскай дыпмісіі, працу амбасады ў гэтым кірунку цалкам замяніць не змогуць.

Што тычыцца нядаўніх скандалаў з падпольнымі фірмамі, якія нібыта мелі паўнамоцтвы афармляць грамадзян Беларусі на выезд у Польшчу і ЕЗ, Міхал Хаброс адзначыў, што польскі бок занепакоеная гэтым ценявым бізнэсам.

«Мы прымаем інтэрвенцыі на дзяржаўным узроўні. Такое пасярэдніцтва нам не трэба», - сказаў ён. Разам з тым Хаброс высока ацаніў працу беларускіх праваахоўных органаў, якія і самі разбіраюцца з гэтай праблемай.

У эфіры прагучала пытанне адносна розніцы ў кошце шэнгенскіх візаў для расейцаў і для грамадзян Беларусі. Прадстаўнік польскай дыпмісіі звярнуў увагу на адпаведную агульную пастанову ў зоне Шэнгена. Разам з тым, ён яшчэ раз нагадаў, што нацыянальныя візы Польшчы для беларусаў бясплатныя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках