4 траўня 2024, Субота, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадзян Турцыі не пускаюць у Расею

7
Грамадзян Турцыі не пускаюць у Расею

Пасольства Турцыі ў Расеі паведаміла, што ў турэцкіх грамадзян узніклі праблемы пры ўездзе ў Расею.

Блізу 30 турэцкіх грамадзян былі адпраўленыя назад у Турцыю, астатнія скардзяцца на больш пільны дагляд, піша РІА «Новости».

Пра тое, што ў турэцкіх грамадзян пачаліся праблемы пры ўездзе ў Расею, раніцай у чацвер РБК распавёў уладальнік вялікай расейскай абутковай сеткі, якая размяшчае замовы на турэцкіх фабрыках. З ягоных слоў, ягоныя партнёры адмовіліся ад сустрэчы ў Маскве і прапанавалі сустрэцца ў Еўропе, бо баяцца праблем пры ўездзе.

У чацвер удзень прадстаўнік прэс-аддзела пасольства Турцыі ў Расеі пацвердзіў, што ў грамадзян Турцыі пачалі ўзнікаць праблемы на мяжы. Турэцкія грамадзяне таксама паведамляюць пра больш дбайны дагляд, дадала турэцкая дыпламатычная крыніца.

Паводле звестак амбасады, ужо амаль 30 турэцкіх грамадзян былі адпраўленыя назад у Турцыю. Пры гэтым афіцыйных апавяшчэнняў ад расейскага боку аб змене парадку ўезду на тэрыторыю Расеі не паступала, паведаміў прадстаўнік прэс-аддзела турэцкага пасольства.

Ці ідзе гаворка аб ануляванні віз ці пра нейкую іншую працэдуру, суразмоўца РБК не ўдакладніў.

Цяпер грамадзяне Турцыі маюць права ўехаць у Расею без візы на 30 дзён. Для больш працяглага знаходжання, а таксама вучобы або працы патрабуецца атрыманне расейскай візы.

У Расеі цяпер знаходзіцца больш за 86 тысяч грамадзян Турцыі, заявіў у аўторак кіраўнік Федэральнай міграцыйнай службы Канстанцін Рамаданаўскі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках