3 траўня 2024, Пятніца, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабруйская актывістка: Гульня ў дэмакратыю скончылася 11 кастрычніка

3
Бабруйская актывістка: Гульня ў дэмакратыю скончылася 11 кастрычніка
ВАЛЯНЦІНА КАВАЛЕНКА
ФОТА: «Радыё Рацыя»

Актывістка грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах Валянціна Каваленка заявіла, што чыноўнікі вымушаюць людзей выйсці на пікет.

Так бабруйчанка Валянціна Каваленка ацаніла паводзіны чыноўнікаў адміністрацыі Лукашэнкі, якія 25 лістапада катэгарычна адмовіліся прымаць актывістаў Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры.

У інтэрв'ю карэспандэнту «Новы Час» жанчына распавяла, што 5 лістапада актывістаў ініцыятывы адмовіўся прымаць намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Валерый Міцкевіч. Прычым, пісьмовая адмова ў прыёме была падпісаная начальнікам галоўнай управы па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб адміністрацыі Лукашэнкі Станіславам Бука.

«Паколькі гэтая адмова не была матываваная, дзесяць актывістаў ініцыятывы і прыйшлі да Букі ў дзень, калі ён асабіста прымае грамадзян. Аднак гэты высокапастаўлены чыноўнік адмовіўся з намі размаўляць, хоць перад прэзідэнцкімі «выбарамі» супрацоўнікі адміністрацыі рабілі выгляд, што маюць намер разабрацца з праблемай адпісак, якія мы атрымліваем з дзяржаўных органаў на свае звароты. Гульня ў дэмакратыю скончылася 11 кастрычніка», - сказала Валянціна Каваленка.

Яна нагадала, што для развязання праблемы адпісак ў ліпені гэтага года адміністрацыя Лукашэнка нават стварыла спецыяльную працоўную групу і актывістаў ініцыятывы прыняў намеснік кіраўніка адміністрацыі Валерый Міцкевіч.

«Аднак напраўду нічога канкрэтнага чыноўнікамі не было зроблена і ўсё абмежавалася толькі размовамі аб неабходнасці развязання праблемы адпісак. Вось чаму мы зноў выйдзем на пікет. І рабіць гэта нас вымушаюць менавіта чыноўнікі адміністрацыі Лукашэнкі», - падкрэсліла Валянціна Каваленка.

Нагадаем, актывістка грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах Валянціна Каваленка неаднаразова спрабавала дамагчыся сустрэчы з Лукашэнкам. За гэта чыноўнікі абяцалі прыцягнуць жыхарку Бабруйска да адміністрацыйнай адказнасці за тое, што яна нібыта замінае ім працаваць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках