4 траўня 2024, Субота, 1:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На імшу Папы Францішка ў Кеніі прыйшлі дзясяткі тысяч людзей

На імшу Папы Францішка ў Кеніі прыйшлі дзясяткі тысяч людзей
Фота: AFP

Некалькі дзясяткаў тысяч чалавек прыйшлі на імшу, якая праводзіцца Папам рымскім Францішкам на тэрыторыі ўніверсітэта сталіцы Кеніі Найробі.

У сваёй прамове перад прысутнымі пантыфік падкрэсліў, што "здароўе грамадства залежыць ад здароўя кожнай сям'і", паведамляе расейская служба BBC.

У сераду Папа прыбыў у Кенію, з якой пачынаецца ягоны першы візіт у краіны Афрыкі. Затым ён наведае Уганду і Цэнтральнаафрыканскую рэспубліку.

Перад пачаткам імшы Францішак правёў сустрэчу з рэлігійнымі лідарамі Кеніі, якія, з ягоных словаў, павінны стаць "прарокамі міру" ў грамадстве, якое раздзіраецца нянавісцю.

Духоўныя ісламскія лідары Кеніі віталі візіт пантыфіка, заявіўшы, што ён дае надзею прыгнечаным.

Раней паведамлялася, што ўрад Кеніі прыцягне да 10 тысяч паліцыянтаў для гарантавання бяспекі падчас візіту Папы Францішка.

Амаль 30% кенійцаў з'яўляюцца ахрышчанымі каталікамі. Сярод іх - прэзідэнт краіны Ухуру Кеніята.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках