3 траўня 2024, Пятніца, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старшыня СК: На вакзале ў Менску затрыманы ўдзельнік ваенных дзеянняў на Данбасе

17
Старшыня СК: На вакзале ў Менску затрыманы ўдзельнік ваенных дзеянняў на Данбасе

У Менску на чыгуначным вакзале затрыманы ўдзельнік ваенных дзеянняў на Данбасе, які меў пры сабе выбуховыя рэчывы.

Пра гэта заявіў старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч, піша БелТА.

"Ноччу на чыгуначным вакзале ў Менску затрыманы маладзён, які пры сабе меў два пашпарты, зброю, выбуховыя рэчывы, дакументы, якія пацвярджаюць удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны. Разам з неадэкватнымі паводзінамі можна меркаваць, што ад яго можна было чакаць чаго заўгодна", - заявіў Іван Наскевіч на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама.

Раней міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч заявіў, што ў дачыненні да беларусаў, якія ваююць на Данбасе, могуць быць распачатыя дзясяткі крымінальных спраў.

"Праводзяцца праверачныя мерапрыемствы, іх лагічным завяршэннем будзе распачынанне крымінальных спраў у дачыненні да грамадзян Беларусі, якія ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях ва Украіне", - падкрэсліў міністр.

Акрамя таго, Шуневіч заявіў, што пасля серыі тэрактаў у Парыжы ў разумных межах на тэрыторыі Беларусі ўзмоцненыя захады бяспекі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках