4 траўня 2024, Субота, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раджэп Таіп Эрдаган: Турцыя і надалей будзе збіваць самалёты-парушальнікі

7
Раджэп Таіп Эрдаган: Турцыя і надалей будзе збіваць самалёты-парушальнікі
Раджэп Таіп Эрдаган
ФОТА: REUTERS/UMIT BEKTAS

Турцыя ў далейшым будзе збіваць самалёты, якія будуць парушаць яе паветраную прастору.

Як паведамляе CNN Turk, пра гэта прэзідэнт краіны Раджэп Таіп Эрдаган заявіў на сустрэчы з кіраўніцтвам мясцовых органаў улады, паведамляе "Украінская праўда".

"Калі і ў далейшым будуць такія ж парушэнні нашай паветранай прасторы, мы гатовыя адказаць такім жа чынам", - заявіў Эрдаган.

Акрамя таго, прэзідэнт Турцыі адхіліў абвінавачванні свайго расейскага калегі ў тым, што Турцыя купляе нафту ў "Ісламскай дзяржавы".

"Кажуць, што мы купляем нафту ў ІДІЛ. І гэта кажуць тыя, хто надзелены ўладай. Ганьба вам. Тыя, хто кідаецца такімі абвінавачваннямі, павінны іх давесці", - заявіў Эрдаган, дадаўшы, што больш за ўсё газу Турцыя імпартуе з Расеі. "І што датычыцца спроб ісламізаваць Турцыю... Турцыя ўжо на 99% мусульманская", - заявіў ён, адказваючы на абвінавачванні Пуціна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках