3 траўня 2024, Пятніца, 22:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выставе ў Пецярбургу прадэманструюць шакаладнага Пуціна з сабакам

21
На выставе ў Пецярбургу прадэманструюць шакаладнага Пуціна з сабакам

Кандытары вырабляюць шакаладную постаць прэзідэнта Расеі, якую маюць намер прэзентаваць на V Свяце шакаладу ў Санкт-Пецярбургу.

Уладзімір Пуцін будзе прадстаўлены ў выглядзе "шакаладнай скульптуры ў поўны рост", паведамляе агенцтва FlashNord са спасылкай на арганізатараў мерапрыемства. Яны разлічваюць, што гэта тварэнне патрапіць у Кнігу рэкордаў Гінеса.

"Наколькі нам вядома, у свеце яшчэ не было шакаладнай скульптуры свецкага лідара краіны такіх памераў. Больш за 70 кг чыстага шакаладу і каля 170 см у вышыню", - распавёў суразмоўца агенцтва. Рэальны рост Пуціна, паводле звестак СМІ, складае 167 см.

Шакаладны Пуцін будзе ўсміхацца і "паказваць вялікі палец". Магчыма, ля яго ног будзе сядзець шакаладная сабака, распавёў адзін з арганізатараў фестывалю Міхаіл Любчанка Агенцтву бізнэс-навін.

Аднак паспрабаваць на смак шакаладную постаць расейскага лідара наведвальнікам пецярбургскага фестывалю прысмакаў не давядзецца - яна будзе ўпрыгожваць свята і прастаіць потым яшчэ доўгі час, адзначае газета Metro.

Гэта ўжо не першае ўвасабленне Пуціна ў шакаладзе. У 2013 годзе ў крамах Масквы з'явіўся шакаладны партрэт расейскага прэзідэнта. Усталяваны ў драўляную рамку партрэт Пуціна памерам 30 х 48 см быў выкананы з горкага і белага шакаладу і каштаваў 21000 рублёў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках