4 траўня 2024, Субота, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гішпанскі прэм'ер у жывым эфіры даў сыну ў каршэль

2

Прэм'ер Марыяна Рахой, які дэбютаваў у якасці спартовага журналіста, узяў з сабой на эфір свайго дзесяцігадовага сына Хуана.

Прэм'ер-міністр Гішпаніі Марыяна Рахой даў сыну ў каршэль у эфіры спартовай праграмы на радыёстанцыі Cope. Як паведамляе ў чацвер, 26 лістапада, El Pais, гэта адбылося падчас футбольнага матчу паміж данецкім «Шахцёрам» і мадрыдскім «Рэалам», які кіраўнік урада каментаваў разам з вядоўцам перадачы Пака Гансалесам (Paco González).

Прэм'ер, які дэбютаваў у якасці спартовага журналіста, узяў з сабой на эфір свайго дзесяцігадовага сына Хуана. Падчас праграмы Гансалес звярнуўся да хлопчыка з пытаннем пра тое, як той ставіцца да працы вядомага ў краіне спартовага каментатара Манола Ламы (Manolo Lama), які агучыў відэагульню FIFA EA.

«Магло б быць і лепш, калі не сказаць, што гэта поўнае смецце», - адказаў Хуан, выклікаўшы смех усіх, хто знаходзіўся ў студыі, у тым ліку і бацькі. Аднак, пасмяяўшыся, Рахой усё-ткі пару разоў даў сыну лёгкіх аплявух.

Матч Лігі чэмпіёнаў паміж «Шахцёрам» і «Рэалам» адбыўся 25 лістапада ў Львове. Гульня скончылася з лікам 4:3 на карысць гішпанскай каманды.

Марыяна Рахой узначальвае гішпанскі ўрад з 2011 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках