4 траўня 2024, Субота, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінэканомікі РФ: У Расеі вырастуць кошты прадуктаў, калі не ўдасца замясціць імпарт з Турцыі

16
Мінэканомікі РФ: У Расеі вырастуць кошты прадуктаў, калі не ўдасца замясціць імпарт з Турцыі

Турцыя з'яўляецца пятым паводле аб'ёмаў гандлёва-эканамічным партнёрам Расеі, і ўвядзенне санкцый прывядзе да росту коштаў самага неабходнага.

Пра гэта заявіў намеснік міністра эканамічнага развіцця РФ Алег Фамічоў, паведамляе ТАСС.

Паводле слоў намесніка міністра, невялікі рост коштаў магчымы, паколькі істотна зменяцца аб'ёмы расейскага імпарту. Фамічоў адзначыў, што Турцыя з'яўляецца пятым паводле аб'ёмаў гандлёва-эканамічным партнёрам Расеі, і змяненне двухбаковых стасункаў непазбежна паўплывае на тавараабарот паміж дзвюма краінамі.

Чыноўнік звярнуў увагу на пакуль незразумелыя аб'ёмы скарачэння турэцкага імпарту, бо яшчэ не сфармаваны спіс тавараў, якія падпадаюць пад санкцыі.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб увядзенні санкцый у дачыненні да Турцыі ўвечары 28 лістапада. Агулам, сваім указам Пуцін даручыў прыпыніць бязвізавы рэжым паміж краінамі 1 студзеня з 2016 года, забараніў наймаць турэцкіх грамадзян на працу і абмежаваў увоз турэцкіх тавараў у Расею.

Крызіс у дачыненнях паміж дзвюма краінамі наступіў 24 лістапада пасля катастрофы бамбавіка Су-24 вайскова-паветраных сілаў Расеі, які быў збіты турэцкімі ВПС пасля парушэння дзяржаўнай мяжы Турцыі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках