11 траўня 2024, Субота, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іранскага ТРЦ на месцы былога Чэрвеньскага рынку не будзе

14
Іранскага ТРЦ на месцы былога Чэрвеньскага рынку не будзе
Фота: tut.by

Узвядзенне шматфункцыянальнага цэнтра на месцы знесенага рынка «Чэрвеньскі» на скрыжаванні вуліц Маякоўскага і Аранскай пад вялікім пытаннем.

Праз некалькі гадоў і пасля праведзеных работ па расчыстцы і падрыхтоўцы тэрыторыі іранскі інвестар прыпыніў дзейнасць на аб'екце - рэалізацыя праекта для яго стала эканамічна немэтазгоднай.

Пра гэта паведамляе БелТА са слоў намесніка старшыні Менгарвыканкама Андрэя Дамарацкага. Менгарвыканкам мае намер скасаваць інвестыцыйную дамову з іранскай кампаніяй «Дзідас Інтэрнэшнл Груп». У адпаведнасці з укладзенай дамовай, на месцы былога рынку павінен быў з'явіцца аднайменны шматфункцыянальны цэнтр з гандлёвым, забаўляльным, аздараўленчым і дзелавым цэнтрамі і двухузроўневай падземнай паркоўкай.

Са словаў Андрэя Дамарацкага, інвестар паспеў скончыць нямала прац: сабраць неабходныя для праектавання аб'екта тэхнічныя ўмовы, знесці будынкі, выканаць падрыхтоўчыя працы, падключыць часовае водазабеспячэнне і электразабеспячэнне. Але нядаўна інвестар заявіў, што рэалізацыя праекта стала для яго эканамічна немэтазгоднай.

Будаўніцтва аб'екта спынілася ў ліпені.

- Менгарвыканкам 29 кастрычніка гэтага года (на падставе пункта 18 Палажэння аб парадку ўкладання, змянення, спынення інвестыцыйных дамоваў з Рэспублікай Беларусь, падпункта 8.3.2 інвестыцыйнай дамовы) наважыў скасаваць інвестыцыйную дамову паводле пагаднення бакоў, - сказаў намеснік старшыні гарвыканкама.

Ён дадаў, што цяпер прапрацоўваецца пытанне аб укладанні дамовы на права праектавання і будаўніцтва аб'екта за рамкамі дэкрэта №10, без надання інвестару льгот і прэферэнцый.

Чэрвеньскі рынак быў самым старым у Менску. Пытанне аб яго зносе стаяла даўно. У 2008 годзе з'явіўся інвестар, які хацеў узяць на сябе ношу, знесці рынак і пабудаваць на яго месцы вялікі гандлёва-забаўляльны аб'ект. Дамова была падпісаная ў 2011 годзе.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках