ЛДПР патрабуе прыбраць з буфета Дзярждумы турэцкія цукеркі
21- 2.12.2015, 14:56
- 8,504
Прадстаўнік фракцыі ЛДПР у Дзярждуме РФ Андрэй Свінцоў таксама адзначыў, што на скрынцы цукерак не пазначаныя кампаненты прадукту.
«Неадкладна сёння адправім не толькі зварот у апарат думы, каб спынілі продаж тут, але і ў адпаведныя інстанцыі, якія вызначаць кампаненты прадукту», - сказаў Андрэй Свінцоў сёння перад пачаткам пасяджэння Дзярждумы, паведамляе «Інтэрфакс».
Ён прадэманстраваў каробку цукерак, якую, з ягоных словаў, купіў у буфеце думы. Акрамя таго, Свінцоў таксама паведаміў, што раней у ЛДПР звярнуўся выбаршчык, які набыў такія ж цукеркі. «Яны вырабляюцца фірмай, уладальнік - турак», - сказаў дэпутат.
Парламентарый таксама адзначыў: няправільна, што на ўпакоўцы не пазначаныя кампаненты прадукту.
Нагадаем, што турэцкія ВПС збілі 24 лістапада расейскі бамбавік, які парушыў дзяржмяжу Турцыі.
У адказ прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 28 лістапада падпісаў указ аб санкцыях у дачыненні да Турцыі.
Санкцыі, у ліку іншага, забараняюць імпарт шэрагу катэгорый прадуктаў з Турцыі.
Учора ўрад РФ апублікаваў пералік прадуктаў, забароненых да ўвозу ў РФ з Турцыі. У спіс забароненай да ўвозу ў РФ турэцкай прадукцыі, апублікаваны 1 снежня, увайшлі, у асноўным, гародніна і садавіна.