Суд у Гішпаніі адхіліў дэкларацыю аб незалежнасці Каталоніі
- 2.12.2015, 18:31
- 11,050
Гішпанскі Канстытуцыйны суд пастанавіў ануляваць рэзалюцыю аб незалежнасці Каталоніі, бо яна супярэчыць Канстытуцыі краіны.
Канстытуцыйны суд Гішпаніі адхіліў дэкларацыю аб незалежнасці Каталоніі, згодна з якой аўтаномная вобласць мела намер пачаць працэс адлучэння ад Гішпаніі. Пра гэта паведамляе Euronews.
Рэзалюцыя аб незалежнасці Каталоніі супярэчыць Канстытуцыі Гішпаніі і можа пацягнуць за сабой цяжкія юрыдычныя наступствы, бо заклікае да сепаратызму.
У сваю чаргу, лідары Каталоніі, выбраныя ў верасні, заявілі, што маюць намер ігнараваць пастановы Канстытуцыйнага суда Гішпаніі.
Нагадаем, 9 лістапада парламент Каталоніі прыняў рэзалюцыю аб незалежнасці аўтаномнай вобласці, згодна з якой для Каталоніі адкрываецца шлях да аддзялення ад Гішпаніі. Каталонцы збіраліся рэалізаваць план адлучэння цягам 18 месяцаў.