5 траўня 2024, Нядзеля, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праезд у Менску даражэе з 24 снежня

14
Праезд у Менску даражэе з 24 снежня
Фота: bymedia.net

Адна паездка ў метро будзе каштаваць 5500 рублёў, у аўтобусе, тралейбусе і трамваі - 5 тысяч.

Аб падвышэнні коштаў паведамляецца ў афіцыйным твітэры "Мінскага метрапалітэна": "Афіцыйна: з 24 снежня кошт адной паездкі ў метрапалітэне будзе складаць 5500 рублёў (Пастанова МГВК №3535 ад 2015/12/17)".

На "гарачай лініі" "Мінсктрансу" "Еўрарадыё" пацвердзілі, што наземны транспарт таксама падаражэе.

На картку паездкі на метро і наземны транспарт будуць залічваць асобна. Калі раней можна было купіць 30 паездак і выкарыстоўваць іх і ў метро, і ў аўтобусе, то цяпер трэба будзе выбіраць, колькі паездак на які тып транспарту купляць.

Паездкі, набытыя да падаражання, будуць дзейнічаць на ўсе тыпы транспарту, пакуль не скончацца. Як падаражэюць праязныя, пакуль невядома.

Аб падвышэнні коштаў праезду ў грамадскім транспарце Менска стала вядома некалькі тыдняў таму. Паведамлялася, што метро будзе каштаваць 5500, а наземны транспарт - 5000 рублёў. Дагэтуль праезд усімі тыпамі грамадскага транспарту (акрамя маршрутных таксі і экспрэс-маршрутаў) каштаваў аднолькава і складаў 4500 рублёў (5000 у кіроўцаў).

Начальнік працэсінгавага цэнтра "Мінтранс" Міхаіл Сладзінскі кажа, што ў новых варунках менчукам фактычна давядзецца купляць два праязныя - на наземны транспарт і ў метро. Пры гэтым усе паездкі будуць "запісаныя" на адну картку.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках