19 траўня 2024, Нядзеля, 2:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праезд у Менску даражэе: метро будзе каштаваць 5500 рублёў

59
Праезд у Менску даражэе: метро будзе каштаваць 5500 рублёў
ФОТА: KP.BY

А паездка ў наземным транспарце каштавацьме 5000 рублёў.

Кошт праезду ў грамадскім транспарце Менска будзе павялічаны. Адная паездка ў наземным транспарце каштавацьме 5000 рублёў, а ў метро - 5500 рублёў. Падвышэнне адбудзецца, як паведаміла крыніца tut.by, у снежні, магчыма, 15 снежня.

У рэгіёнах кошт праезду ў грамадскім транспарце будзе павялічаны да 4 тысяч рублёў, а пры куплі білета ў кіроўцы - да 4500 рублёў, паведаміў гендырэктар Брэстаблаўтатранс Ананій Хвасцюк.

Аб павышэнні кошту праезду ў сталічным транспарце сёння заявіў дырэктар дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь» Валер Шкуратаў. Паводле ягоных слоў, тарыфы ўжо распрацаваныя і зацверджаныя.

«Я думаю, што найбліжэйшым часам будуць прыняты нейкія пастановы аб падвышэнні. Будзем падвышаць, бо кошты выраслі на цепла- і электраэнэргію больш чым на 40%, а гэта ўсё - выдаткі прадпрыемстваў, - адзначыў Валерый Шкуратаў. - Вялікія субсідыі ім ніхто не дасць (транспартнікам), вызначаныя крыніцы фінансавання, усё астатняе трэба збіраць самім. Калі сёння не падняць кошт, то заўтра няма чым плаціць заробак, купляць паліва, шыны. Наперадзе зіма, і выдаткі ў гэты перыяд значна вышэйшыя».

Са слоў Валерыя Шкуратава, сталічныя транспартнікі могуць увесці для пасажыраў сістэму зніжак. Купіць танней праязны змогуць тыя, хто карыстаецца бескантактавымі смарт-картамі, якія ў перспектыве плануюць прадаваць «на квартал ці год». «Чалавек можа інвеставаць у квіток на год. У многіх краінах ён на 50% таннейшы», - удакладніў Валерый Шкуратаў.

Раней дырэктар «Сталічнага транспарту і сувязі», каментуючы інфармацыю аб магчымым падвышэнні кошту праезду ў красавіку ў менскім транспарце, прагназаваў, што рост складзе не больш за 12%. Лічбу 11-12% таксама агучваў і намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Круты. Паводле ягоных слоў, у сталіцы білет павінен быў падаражэць на 500 рублёў - да 5 тысяч за адну паездку (замест цяперашніх 4500 рублёў), а ў рэгіёнах - на 14-16% (да 4 тысяч замест цяперашніх 3500 рублёў).

Аднак пазней пастанавілі не павышаць тарыфы. «Для падтрымкі людзей ва ўмовах аб'ектыўна складанай сітуацыі на рынку працы ўрад не плануе павелічэнне тарыфаў на транспарт і сувязь», - адзначаў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў.

Сабекошт пасажырскіх перавозак у Менску ў сярэднім складае 8700 рублёў, адзначала раней намесніца дырэктара ў эканоміцы Менсктрансу Ірына Якубоўская. Даражэй за ўсё транспартнікам абыходзіцца арганізацыя тралейбуснага руху - 10 600 рублёў.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках