3 траўня 2024, Пятніца, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дэпутатам» закон не пісаны?

56
«Дэпутатам» закон не пісаны?

«Дэпутат» парушыў Правілы дарожнага руху і пагражаў відавочцы «непрыемнасцямі» і пазбаўленнем пасведчання.

«Тры-чатыры месяцы таму на адной з вуліц пасёлка Лясны, што пад Менскам, змянілася арганізацыя руху, - распавёў onliner.by мясцовы жыхар Аляксандр. - Нягледзячы на тое, што там могуць раз'ехацца два аўто, яе зрабілі аднабаковай. Прычына - суседства з трыма навучальнымі ўстановамі: гімназіяй, школай і дзіцячым садам».

Аўтамабіліст зафіксаваў не адзін дзясятак парушэнняў - кіроўцы знарок заязджаюць пад «цэглу». А днямі яму спаткаўся настойлівы мужчына на Volvo, які прадставіўся дэпутатам.

«Я абсалютна ўпэўнены, што кіроўцы парушаюць свядома, - кажа Аляксандр. - Не заўважыць знак «Уезд забаронены» ў пачатку вуліцы немагчыма. Яго паставілі, як мне здаецца, праз інтэнсіўны рух дзяцей. На адным баку дарогі (супрацьлеглым ад устаноў адукацыі) дазволена паркавацца. Каб школьнікам і бацькам было бяспечна, машыны наважылі пусціць толькі ў адным кірунку. Я там праязджаю часта, назбіраў калекцыю з парушэнняў, зафіксаваных рэгістратарам».

У сетку Аляксандр выкладвае толькі ролікі з «самымі нахабнымі парушальнікамі».

«Мужчына на Volvo прадставіўся дэпутатам, паказаў пасведчанне, разгарнуў яго і даў магчымасць прачытаць, але я не звярнуў увагі, - дапоўніў ролік аўтар запісу. - Запэўніваў, што прыехаў сюды, каб паглядзець на сітуацыю, а пасля дапамагчы і зрабіць добра, ну а мне абяцаў пазбаўленне правоў і непрыемнасці. Толькі вось дапамога тут ніякая не патрэбна: асфальт свежы, пераходы абсталяваныя, усталяваныя штучныя няроўнасці. Адна бяда - кіроўцы, якія едуць насустрач».

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках