Альпініст упершыню скарыў замёрзлы Ніягарскі вадаспад
6- 1.02.2015, 15:28
- 13,446
Падчас узыходжання паблізу ад скалалаза абвальваліся 150 тон вады вадаспаду Падкова.
Канадзец Уіл Гад стаў першым альпіністам, якія скарыў часткова замерзлы Ніягарскі вадаспад, паведамляе CNN. Падчас узыходжання 47-гадовы скалалаз выкарыстаў толькі скальныя крукі і "кошкі". З ягоных слоў, узыходжанне было нялёгкім, бо замерзлая паверхня складалася са слаёў люду і снегу, піша "Карэспандэнт".
Пры гэтым паблізу ад альпініста абвальваліся 150 тон вады вадаспаду Падкова.
Раней неаднаразова рабіліся спробы скарыць Ніягарскі вадаспад як з амерыканскай, так і з канадскай стараны.
Уіл Гад спецыялізуецца менавіта на ўзыходжанні на замерзлыя вадаспады і экстрэмальным скалалажанні. У гэты раз яму паспрыяла анамальна халоднае надвор'е, што ўсталявалася ў ЗША і Канадзе.
Раней амерыканскія скалалазы завяршылі 19-дзённы ўздым на Эль-Капітан.