4 траўня 2024, Субота, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Citi дапусціў падзенне коштаў нафты маркі WTI да $20 за барэль

3
Citi дапусціў падзенне коштаў нафты маркі WTI да $20 за барэль

Банк Citi панізіў прагноз сярэдніх коштаў нафты на 2015 год.

Аналітыкі банка чакаюць, што барэль нафты маркі WTI да канца першага - пачатку другога кварталаў можа ўпасці да $20.

Citibank пагоршыў прагноз коштаў нафты на 2015 год. У заяве банка, разасланай кліентам, гаворыцца, што нафтавы рынак можа дасягнуць дна прыкладна ў канцы першага - пачатку другога кварталаў гэтага года. Паводле прагнозаў Citi, дагэтуль кошт барэля нафты маркі WTI можа зваліцца «значна ніжэй за $40» і некаторы час трымацца блізу $20, паведамляе Reuters. Банк таксама панізіў прагноз сярэдняга кошту нафты маркі Brent на 2015 год з $63 да $54 за барэль, на 2016 год - з $69 да $68 за барэль. Што да нафты маркі WTI, то коштавы прагноз па ёй на 2015 год зніжаны з $55 да $46 за барэль, на 2016 год - з $62 да $61 за барэль, піша РБК.

Аналітыкі Citi таксама чакаюць, што пастаўкі краін, якія не ўваходзяць у АПЕК, зменшацца на 200 тыс. барэляў у дзень да 2016 года, у тым ліку праз скарачэнне здабычы сланцавай нафты ў ЗША. У панядзелак АПЕК апублікавала даклад, у якім істотна падвысіла прагноз у запатрабаванасці нафты, якая здабываецца краінамі картэлі, на 2015 год. Арганізацыя чакае, што попыт на яе нафту складзе 29,2 млн бар. у дзень - на 400 тыс. бар. больш, чым у студзеньскім прагнозе.

Гэта абумоўлена ў першую чаргу чаканнямі меншых паставак з краін, якія не ўваходзяць у АПЕК. У прыватнасці, аб'ёмы здабычы нафты ў ЗША будуць расці, але ўжо не такімі тэмпамі, як чакалася месяц таму, сказана ў справаздачы. Агулам лютаўскі даклад картэлі паказвае на тое, што залішняя прапанова нафты сёлета будзе скарачацца. Рынкі пазітыўна адрэагавалі на новы даклад АПЕК. Так, у панядзелак кошт нафты маркі Brent дасягнуў адзнакі $60,24 за барэль. Кошт нафты WTI падымаўся на максімуме да $53,68. Паводле звестак на 0:40 мск аўторка, барэль нафты маркі Brent таргуецца на ўзроўні ледзь вышэй за $59, за барэль нафты маркі WTI даюць $52,60.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках