4 траўня 2024, Субота, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кангрэсе ЗША рыхтуюць законапраект аб пастаўках «смяротнай дапамогі» Украіне

7
У Кангрэсе ЗША рыхтуюць законапраект аб пастаўках «смяротнай дапамогі» Украіне

Лідары Кангрэсу ЗША рыхтуюць праект закона аб пастаўках смяротнай зброі ва Украіну.

Лідары камітэта Палаты прадстаўнікоў узброеных сілаў ад Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партыі распрацоўваюць законапраект аб пастаўках Украіне «абарончай смяротнай дапамогі», паведамляе «Голас Амерыкі» са спасылкай на супрацоўнікаў апарата Кангрэсу.

Старшыня камітэта рэспубліканец Мак Торнбэры і вядучы дэмакрат у камітэце Адам Сміт «прасунуліся далёка наперад у абмеркаванні» законапраекта аб надаванні такой дапамогі, паведаміў адзін супрацоўнік.

У снежні Сенат і Палата прадстаўнікоў аднагалосна ўхвалілі закон, што санкцыянуе пастаўкі ўзбраення Кіеву для абароны ад прарасейскага сепаратысцкага руху.

Абама падпісаў гэты закон, але ён дае яму свабоду самастойна развязваць пытанне аб пастаўках зброі Украіне і іх тэрмінах. Пры гэтым шматлікія заканадаўцы патрабуюць ад Вашынгтона пачаць пастаўкі.

Нагадаем, Прэзідэнт ЗША Барак Абама дапускае магчымасць пастаўкі смяротнага ўзбраення Украіне ў тым выпадку, калі дыпламатычныя намаганні не прынясуць поспеху.

Як паведамлялася раней, сенатары ЗША збіраліся дамагацца паставак зброі Украіне ў абыход Абамы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках