4 траўня 2024, Субота, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

10 сапраўдных спосабаў вярнуць смак жыцця

3
10 сапраўдных спосабаў вярнуць смак жыцця

У кожнага чалавека бываюць моманты, калі яго ахоплівае роспач і зацягвае ў свае змрочныя абдымкі дэпрэсія.

На жаль, падстаў для гэтага з кожным днём усё больш, варта толькі ўключыць вячэрнія навіны і даведацца зводкі з перадавой, або звярнуць увагу на імклівае падзенне нацыянальнай валюты, або сутыкнуцца з несправядлівасцю заўчаснага сыходу з жыцця любімага артыста... Але! Жыццё ідзе, а яно вартае таго, каб знаходзіць у сабе сілы рухацца наперад. Паспрабуем скласці спіс універсальных спосабаў вярнуць сабе смак жыцця і перамагчы дэпрэсію, піша miridei.com.

1. Добра спаць

Як бы банальна гэта не гучала, але чалавечы арганізм не можа нармальна функцыянаваць без рэгулярнага і паўнавартаснага адпачынку. Свет вакол будзе пазбаўлены яркіх фарбаў, калі ў дадатак да рэальных праблем вы будзеце не высыпацца і назапашваць стомленасць. Паспрабуйце класціся кожны дзень у адзін і той жа час і спаць 7-8 гадзін. Гэтага цалкам дастаткова, каб ваша раніца стала больш пазітыўнай, а ваш настрой больш жыццярадасным.

2. Заняцца валанцёрствам

Заўсёды ёсць і будуць людзі, якія апынуліся ў значна горшай сітуацыі, чым вы. Паспрабуйце атрымаць зарад энэргіі і пазітыву, не параўноўваючы найлепшае з найгоршым, а дапамагаючы тым, хто мае патрэбу ў гэтым больш за ўсё.

3. Спорт

Незалежна ад таго, ці гатовыя вы авалодаць баявым мастацтвам джыу-джытсу або мяжа вашых магчымасцяў - 15-хвілінная прабежка вакол дома, заняткі спортам лечаць і цела, і душу. У цёплы час года спалучэнне фізічных нагрузак са свежым паветрам - ідэальныя лекі, якія дазваляюць вам зноў паверыць у свае сілы і здольнасці змяніць свет. Хоць трошкі, хоць ненадоўга!

4. Змяніць сваё асяроддзе

Па магчымасці, атачайце сябе пазітыўнымі, добрымі і шчырымі людзьмі. Не падвяргайце сябе дадатковаму стрэсу, размаўляючы з тымі, на каго не варта марнаваць свой час. Пазбаўцеся ад энэргетычных вампіраў, выпадковых, непатрэбных знаёмстваў, разарвіце мінулыя любоўныя стасункі. Вы здзівіцеся, наколькі лёгка вам адразу стане дыхаць!

5. Медытаваць

Ніхто не чакае, што вы адразу сядзеце ў позу лотаса і зможаце спазнаць таямніцы Сусвету, сузіраючы свой пупок. Але ўсім нам час ад часу неабходна выкідваць з галавы ўсе думкі і трохі «сыходзіць у астрал». Знайдзіце паўгадзіны ў сваім шчыльным графіку, сядзьце ў зручнае становішча, глыбока ўздыхніце і паспрабуйце ні пра што не думаць.

6. Памірыцца з сабой

Як часта мы бываем залішне строгія да сабе, крытыкуем, сярдуем і не любім адзінага чалавека, з якім нам трэба будзе пражыць усё жыццё. Жыць трэба ў згодзе з сабой, ставіцца з павагай да сябе. Без міру ў душы не варта чакаць міру вакол.

7. Падурэць

Ва ўсім трэба шукаць залатую сярэдзіну - занадта сур'ёзнае стаўленне да ўласнай персоны вядзе да завышаных патрабаванняў і падманутых чаканняў. Таму, незалежна ад таго, якую пасаду вы займаеце, колькі дзяцей вас чакае дома і калі вы заўважылі першы сівы волас на галаве, час ад часу варта проста падурэць. Займіцеся банджы-джампінгам, выпраўцеся ў незапланаванае дарожнае падарожжа, кардынальна зменіце імідж - выбар за вамі!

8. Усміхацца

Нават, калі цяжка, калі на душы скрабе не адна кошка, а ўвесь каціны гадавальнік у поўным складзе. Спачатку будзе складана, але паступова вы зможаце выпрацаваць звычку ўсміхацца пры ўсякіх, самых цяжкіх абставінах.

9. Працаваць

Самыя найлепшыя лекі для большасці людзей - праца. Праца дазваляе нам адцягнуцца ад невясёлых думак, пераключыцца, адчуць сябе патрэбнымі і карыснымі для іншых людзей. Калі ваша праца не дастаўляе вам ні матэрыяльнага, ні маральнага задавальнення, накіруйце ўсю сваю энэргію, якую вы марнуеце на негатыў, на тое, каб змяніць гэта. Шукайце новую працу, атрымлівайце новыя веды, спрабуйце сябе ў новых сферах. Галоўнае, не сядзіце на месцы і не ныйце!

10. Жыць тут і цяпер

Калі вы ў дэпрэсіі, вы жывяце ў мінулым. Калі вы ўсхваляваныя, вы жывяце ў будучыні. Калі вы спакойныя і задаволеныя, вы жывяце ў сучаснасці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках