4 траўня 2024, Субота, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кліенты «Альфа-Банку» скардзяцца на імклівы рост крэдытных выплат

23

Афіцыйная прычына росту выплат з 37% да 55% - «патрэба прывядзення ўмоў крэдытаў у адпаведнасць з існай рынкавай сітуацыяй».

Сталы чытач charter97.org, які пажадаў застацца неназваным, падзяліўся сваім досведам выкарыстання паслуг беларускага «Альфа-Банку».

«Хачу перасцерагчы людзей, каб яны не звязваліся з гэтымі шарлатанамі. Улетку 2014 мы з жонкай наважылі ўзяць крэдыт на даволі буйную суму ў дачыненні да нашых заробкаў, а менавіта на 100 мільёнаў рублёў. Працэнтная стаўка тады складала 37% гадавых, мы гэта разумелі і добра абдумалі наш план на той момант.

Наш штомесячны плацеж складаў 4 мільёны 700 тысяч рублёў. Нас усё задавальняла: і адсоткі, і заробак, бо мы на гэтую суму і разлічвалі. Але вось прайшло паўгода - і напрыканцы студзеня 2015 года нам прыйшло SMS-паведамленне пра тое, што наша адсоткавая крэдытная стаўка павялічваецца з 37% да 55%! А гэта ж на 18% больш!

Зайшоўшы на сайт «Альфа-Банку», я знайшоў навіну аб тым, што з 21 студзеня 2015 сапраўды падвышаныя стаўкі на дзейныя крэдыты з 37% да 55%! Афіцыйнае тлумачэнне проста мяне вывела мяне з сябе. «Адсоткавая стаўка шэрагу дзейных дамоваў на атрыманне спажывецкага крэдыту падвышаецца да 55% гадавых у сувязі з неабходнасцю прывядзення ўмоў крэдытаў у адпаведнасць з існай рынкавай сітуацыяй». Гэта як яшчэ разумець ?! Кошты выраслі, падаткі выраслі, камунальныя плацяжы выраслі, а заробак толькі падае!», - здзіўляецца чытач.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках