4 траўня 2024, Субота, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі футбаліст зламаў нос паліцэйскаму ў Маскве

9
Беларускі футбаліст зламаў нос паліцэйскаму ў Маскве

Вядомы беларускі футбаліст Сяргей Гарлуковіч пасварыўся з таксістам, а пацярпеў ад гэтага паліцэйскі.

Вядома, што Сяргей Гарлуковіч распачаў сварку з кіроўцам таксі ў Маскве. Паліцыянты, якія прыбылі на месца здарэння, высветлілі, што экс-абаронца «Спартака» знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, Гарлуковіч стаяў каля аўтамабіля, піша sobesednik.ru.

Адзначаецца, што спартовец адразу пагадзіўся праехаць у аддзяленне паліцыі для высвятлення ўсіх абставінаў інцыдэнту і складання пратаколу.

Але падчас пасадкі ў аўтамабіль супрацоўнікаў праваахоўных органаў Сяргей Гарлуковіч паслізнуўся і пры падзенні ўдарыў вартавога парадку, які спрабаваў дапамагчы спартоўцу выстаяць на нагах, кулаком у твар. Праваахоўнік атрымаў пералом носа.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках