4 траўня 2024, Субота, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збігнеў Бжэзінскі: Захад не надта эфектыўна супрацьстаіць Пуціну

5
Збігнеў Бжэзінскі: Захад не надта эфектыўна супрацьстаіць Пуціну

Захад павінен выдаць Украіне абарончую зброю і неадкладна адказаць на агрэсію Расеі.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю Rzeczpospolita выказаў палітолаг і дарадца некалькіх прэзідэнтаў ЗША Збігнеў Бжэзінскі, піша «Еўрапейская праўда».

З ягоных слоў, санкцыі патрэбныя, аднак большы эфект будзе мець узбраенне Украіны. «Так, эканамічныя санкцыі патрэбныя, паколькі яны ў канчатковым выніку прычыняюцца да таго, што ўсё больш расейцаў пачынаюць сумнявацца ў Пуціне. Але трэба адказаць больш адчувальна і неадкладна, прынамсі, выдаць украінцам абарончую зброю», - сказаў Бжэзінскі.

«Трэба, каб у Маскве ведалі, што вайна ва Украіне - дарагое задавальненне», - дадаў ён.

На думку палітолага, цяпер Захад не надта эфектыўна супрацьстаіць Пуціну, і трэба распрацаваць сцэнары на выпадак далейшага ўварвання ў еўрапейскія краіны. Бжэзінскі чарговым разам нагадаў кашмарны сцэнар, калі Пуцін за дзень можа заняць Рыгу і Талін, і Захаду не будзе чым яму адказаць. «Толькі за дзень Пуцін зойме Рыгу і Талін, а Захад будзе казаць, што гэта абуральна і агідна, і больш нічога не рабіць», - сказаў палітолаг.

З ягоных слоў, нельга не ўлічваць меркаванне пра тое, што ёсць рызыка ядравай вайны, аднак у Захаду павінен быць напагатове адэкватны адказ на агрэсію.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках