4 траўня 2024, Субота, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнік: Падатак на цыгарэты паднялі прамінулай датай

7
Прадпрымальнік: Падатак на цыгарэты паднялі прамінулай датай

Прадпрымальнік скардзіцца на тое, што падаткі на гандаль цыгарэтамі павялічылі ў 5 разоў.

Ён мяркуе, што велічыню паднялі прамінулай датай.

Чытач charter97.org Віталь Шахун з Берасця распавёў, як пасля атрымання ліцэнзіі на гандаль з яго запатрабавалі яшчэ 5 мільёнаў, спаслаўшыся на тое, што сума падаткаў з пачатку года павялічылася, а ўправа гандлю нібыта была не ў курсе.

Я займаюся раздробным гандлем і надоечы атрымліваў ліцэнзію на гандаль тытунёвымі вырабамі. Заплаціў я за яе восем базавых адзінак - гэта 1 мільён 440 тысяч рублёў. Па ліцэнзію я звяртаўся дзесьці 13-14 і атрымаў яе пасля 20-га студзеня.

4 лютага мне тэлефануюць з управы гандлю і кажуць, маўляў, вось, вы атрымалі ліцэнзію, але кошт дзяржаўнай мыты за выдачу ліцэнзіі з 1 студзеня складае не 8, а 38 базавых адзінак, гэта значыць, ужо 6 мільёнаў 440 рублёў! Паколькі я заплаціў 1,44 млн рублёў, з мяне патрабуюць яшчэ 5,4 млн, прычым у тэрміновым парадку.

Ва ўправе гандлю спасылаюцца на тое, што яны нібыта памыліліся і самі не ведалі, а ім толькі ў лютым з міністэрства падаткаў і збораў паведамілі. Гэта жах! Мне здаецца, што гэты закон аб падвышэнні мыты быў проста прыняты прамінулай датай! - абураецца чытач.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках