4 траўня 2024, Субота, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяця Беразоўскага абвясцілі ў міжнародны вышук

Зяця Беразоўскага абвясцілі ў міжнародны вышук

Георгія Шупэ ў Расеі абвясцілі ў вышук паводле справы аб арганізацыі забойства заснавальніка сеткі крам «Партыя» Аляксандра Мінеева.

Пра гэта стала вядома з матэрыялаў справы, прадстаўленых на судовым пасяджэнні ў абранні абвінавачанаму меры стрымання, паведамляе «Інтэрфакс».

Адзначаецца, што Георгія Шупэ абвясцілі ў міжнародны вышук 19 студзеня 2015 года.

Раней у аўторак, 10 лютага, быў завочна арыштаваны (на два месяцы з моманту фактычнага затрымання) яшчэ адзін фігурант справы, дзелавы партнёр Шупэ Міхаіл Некрыч, адзначае РІА «Новости». Высветлілася, што са студзеня ён таксама абвешчаны ў вышук.

Як адзначае Forbes, Шупэ знаходзіцца ў Вялікай Брытаніі, Некрыч - у Ізраілі.

Аляксандр Мінееў загінуў у студзені 2014 года ў падмаскоўным Каралёве ў выніку замаху. Паводле версіі следства, забойца выпусціў у аўто бізнэсоўца амаль тры дзясяткі куль. Мяркуецца, што забойства было арганізаванае Шупэ і Некрычам для захопу нерухомасці Мінеева коштам блізу аднаго мільярда даляраў. Устаноўлена, што да злачынства датычныя некалькі супрацоўнікаў прадпрымальніка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках