4 траўня 2024, Субота, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Дзярждумы пагражае Еўропе вайной, калі ЗША ўзброяць Украіну

54
Дэпутат Дзярждумы пагражае Еўропе вайной, калі ЗША ўзброяць Украіну

Расейскі дэпутат Аляксей Пушкоў здзіўляецца, чаму Еўрапарламэнт ігнаруе ягоныя апавяданні пра "злачынствы" Кіева і Вашынгтона.

Калі ЗША наважацца перадаць Украіне зброю, пачнецца поўнамаштабная вайна. Пра гэта заявіў дэпутат Дзярждумы Расеі ад партыі "Адзіная Расея" і старшыня камітэта замежных спраў Аляксей Пушкоў падчас свайго выступу перад 100 дэпутатамі Еўрапарламэнта, піша zn.ua.

Як паведамляе BBC, так Пушкоў пракамэнтаваў учорашнія словы прэзідэнта ЗША Барака Абамы аб магчымасці ўзбраення ўкраінскіх жаўнераў амэрыканскай абарончай зброяй, калі дыпламатыя не спрацуе.

Паводле слоў расейскага дэпутата, такая зброя можа "пашырыць вайну і ператварыць яе ў рэальную пагрозу ўсёй сістэме бяспекі Еўропы". Пры гэтым ён нагадаў пра тое, як ЗША ўмяшаліся ў в'етнамскую вайну ў 1964 годзе.

"Спачатку яны адправілі зброю, потым вайсковых дарадцаў, затым войскі для абароны дарадцаў, а затым - войскі, каб забіваць в'етнамцаў", - сказаў Пушкоў.

Паводле ягоных слоў, такія паводзіны вельмі небяспечна, а ў ЗША дагэтуль "жыве шмат людзей, якія хочуць усюды ваяваць". Адным з такіх Пушкоў назваў сэнатара-рэспубліканца Джона МакКейна.

Камэнтуючы свой выступ перад дэпутатамі Еўрапарламэнта для расейскай тэлевізіі, расейскі дэпутат таксама выказаў здзіўленне, што еўрапейцы не хочуць слухаць ягоныя апавяданні пра "злачынствы" Кіева і Вашынгтона.

"Кіеў па-за крытыкай у вачах большасці дэпутатаў у Страсбургу. Яны і слова не кажуць пра ролю ЗША, як быццам нічога такога няма, быццам гэта спрэс еўрапейская праблема. Калі ім паказваеш рэальныя факты, яны не хочуць адказваць. У іх вельмі абмежаваны доступ да інфармацыі. Мы павінны гэта змяніць", - сказаў Пушкоў.

Ён таксама заклікае змяніць міжнароднае заканадаўства праз нібыта пагражальныя "падвойныя стандарты" Захаду. Паводле слоў расейскага дэпутата, у краінах ЕЗ называюць асобным выпадкам умяшанне сіл NATO ў канфлікт у Косаве.

"У такім выпадку мы павінны сказаць, што Крым - гэта таксама асобны выпадак", - заявіў Пушкоў.

Фота: РІА "Новости"

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках