4 траўня 2024, Субота, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Славеніі стартаваў маштабны маскарадны карнавал

1

Гэта другі карнавал у Еўропе пасля Венецыянскага, штогод яго наведвае амаль 100 тысяч турыстаў.

Народныя гулянні праводзяцца ў гонар вясны і ўрадлівасці, а асноўнай мэтай іх правядзення з'яўляецца выгнанне зімы.

Курэнты або каранты з'яўляюцца асноўнымі карнавальнымі фігурамі. Гэтыя персанажы носяць паліто з авечай шкуры, цяжкія чаравікі і гетры, вакол таліі вісіць ланцуг з вялізнымі званамі, а галава пакрытая вывернутай на левы бок авечай шапкай, піша korrespondent.net.

Абрад курэнтавання (выгнання зімы) палягае ў тым, што людзі прыбіраюцца ў курэнтаў ды іншых казачных персанажаў, пасля чаго пад музыку і спевы праходзяць карнавальным шэсцем па вуліцах гарадоў і вёсак.

Адзначым, што курэнт з'яўляецца талісманам, сімвалам і амбасадарам горада Птуй і ўсёй Славеніі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках