4 траўня 2024, Субота, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канадцы ўпакавалі больш за 600 каробак з гуманітарнай дапамогай для Беларусі

25

Валанцёры «Канадскай дапамогі Чарнобылю» усведамляюць сур'ёзнасць эканамічнай сітуацыі ў краіне.

Удзельнікі штогадовай акцыі дапамогі беларускім сем'ям, якія жывуць у нястачы, рыхтуюцца да адпраўкі грузу сямнаццатым разам, паведамляе канадскі сайт Recorder.ca (пераклад - charter97.org).

Дырэктар гуманітарнай арганізацыі Canadian Aid for Chernobyl (CAC) Дэйв Шо кажа пра тое, што сітуацыя ў суседняй Расеі ды Украіне адбілася ў значнай ступені і на Беларусі.

«Канфлікт у рэгіёне моцна цісне на Беларусь. Іх нацыянальная валюта абясцэнілася на 50% за апошнія пяць тыдняў», - сказаў ён.

Ён падкрэсліў, што ніякіх цяжкасцяў у дастаўцы грузу для яго арганізацыі ці яе сябраў ён не чакае, адзначыўшы, што гэта будзе яго сорак сёмая паездка ў Беларусь. Дарэчы, раней Шо быў уганараваны годнасцю ганаровага грамадзяніна Чавускага раёна.

35 валанцёраў адпраўляюць 600 каробак з ежай, адзеннем, самаробнымі вырабамі, медыцынскімі прэпаратамі, інваліднымі каляскамі і прадметамі гігіены для паджылых людзей, якія трапяць у Чавускі ды іншыя рэгіёны Беларусі. Кантэйнеры са скрынкамі будуць адпраўленыя цягам найбліжэйшых трох тыдняў.

Фота: Ronald Zajac/The Recorder and Times

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках