4 траўня 2024, Субота, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

G7 і МВФ могуць павялічыць дапамогу Украіне да $40 мільярдаў

6
G7 і МВФ могуць павялічыць дапамогу Украіне да $40 мільярдаў

Сем найбольш развітых краін і Міжнародны валютны фонд разглядаюць магчымасць павелічэння фінансавай дапамогі Украіне.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы, блізкія да перамоваў.

Паводле інфармацыі крыніцы, агульны пакет дапамогі можа дасягнуць $40 млрд.

Іншая крыніца пацвердзіла, што перамовы аб гэтым былі вельмі актыўныя, аднак дыскусіі дагэтуль доўжацца і канчатковая пастанова яшчэ не прынятая.

Як паведамляе «Еўрапейская праўда», цяпер для Украіны распачатая праграма stand-by МВФ у суме блізу $17 млрд. У мінулым годзе Украіна ўжо атрымала дзве раты праз праграму агульнай сумай $4,6 млрд.

Таксама ў мінулым годзе Украіна магла размясціць еўрабонды пад дзяржгарантыі ЗША на суму $1 млрд.

Усяго паводле вынікаў 2014 Украіна з розных крыніц атрымала $9 млрд, выплаціўшы пры гэтым $14 млрд пазыковых абавязанняў.

У 2015 годзе сума пазыковых плацяжоў складзе амаль $11 млрд.

Аднак зацяжны крызіс запатрабаваў перагляду ўзаемастасункаў з МВФ.

У сярэдзіне студзеня ўрад Украіны звярнуўся да Рады дырэктараў МВФ з просьбай разгледзець магчымасць зацвярджэння новай праграмы супрацоўніцтва з выкарыстаннем механізму пашыранага фінансавання Extended Fund Facility (EFF), які прадугледжвае выдачы значна большай сумы сродкаў на перыяд да чатырох гадоў

Усяго месяц таму прэзідэнт Пётр Парашэнка заявіў, што Украіне ў 2015-2016 гадах спатрэбіцца міжнародная дапамога на суму да $15 млрд.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках