4 траўня 2024, Субота, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы начальнік Фрунзенскага РУУС з'ехаў служыць у «ДНР»?

37
Былы начальнік Фрунзенскага РУУС з'ехаў служыць у «ДНР»?

Знайсці міліцэйскага начальніка журналісты ў Менску не здолелі.

Пра гэта піша «Наша Нiва».

Галоўная рэдактарка сайта charter97.org Наталля Радзіна размясціла ў «Фэйсбуку» ліст, які атрымала рэдакцыя:

«Ходзяць чуткі, што начальнік Фрунзенскага РУУС Менска Коваль Алег Мікалаевіч, атрымаўшы вымову, быў выкліканы да міністра Шуневіча. На выклік не з’явіўся. Дома і на працы не з’яўляўся. Жонка сказала, што ён сабраў заплечнік і з'ехаў у Краснадар. Адтуль у Растоў і цяпер ваюе на баку ДНР».

Сапраўды, да нядаўняга часу Алег Коваль узначальваў Фрунзенскі аддзел міліцыі Менска, пару месяцаў таму яго знялі з пасады, а на яе прызначылі Андрэя Любімава.

«Наша Нiва» патэлефанавала дадому Алегу Ковалю, каб зняпраўдзіць ці спраўдзіць гэтую інфармацыю.

Сын міліцэйскага начальніка пацвердзіў, што бацькі няма дома. Дакладней, што дома ён даўно не з'яўляўся. Ён не даў адказу на пытанне, калі Коваль будзе дома. Журналісты спыталі, ці праўда, што Алег Коваль паехаў ваяваць у «ДНР». «Гэта нейкі анекдот. Вядома, не», - адказаў сын.

Пры гэтым мабільны тэлефон Алега Коваля недаступны. Прычым, наколькі стала вядома газеце, ужо даволі працяглы час.

Фота з архіву AP

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках