4 траўня 2024, Субота, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары дома на вуліцы Караля пратэстуюць супраць адкрыцця хостэла

10
Жыхары дома на вуліцы Караля пратэстуюць супраць адкрыцця хостэла

Сабрана 75% подпісаў уладальнікаў кватэр дома №18 на вуліцы Караля ў Менску, якія выступілі супраць размяшчэння ў іх доме хостэла.

Пра гэта паведаміла БелаПАН чальцы ініцыятыўнай групы Вольга Трапашка.

Як паведамлялася раней, жыхары правялі сход і накіравалі ліст-пратакол у адміністрацыю Маскоўскага раёна.

Як патлумачыла Трапашка, кампанія ААТ «Монтажлегмаш» на правах уласніка мае некалькі нежылых памяшканняў у гэтым доме. «Для паляпшэння фінансавага дабрабыту арганізацыі кіраўніцтва прыняло пастанову здаць іх у арэнду аднаму з расейскіх бізнэсоўцаў для размяшчэння хостэла», - адзначыла актывістка. Пры гэтым яна звярнула ўвагу, што ў самой Расеі, у Дзярждуме, цяпер рыхтуецца закон аб тым, каб забараніць размяшчэнне хостэлаў у жылых дамах.

Са слоў Трапашкі, «будаўнічыя работы ў доме для прыстасавання нежылых памяшканняў пад хостэл ужо паўгода вядуцца сем дзён на тыдзень і ствараюць невыгоды для жыхароў дома». «Прычым гэтыя работы праводзяцца без патрэбных у такіх выпадках узгадненняў і дазволаў з боку наглядных устаноў, а таксама пры адсутнасці дазволу з боку адміністрацыі Маскоўскага раёна Менска», - адзначыла яна.

«На сустрэчах з жыхарамі дома ні дырэктар ААТ «Монтажлегмаш» Аляксандр Рымкевіч, ні гаспадар будучага хостэла не здолелі практычна даць адказы на нашыя пытанні. Дому 45 гадоў, і капітальны рамонт не праводзіўся: стаякі цякуць, гукаізаляцыі няма, і выкананне ўсіх патрэбных работ для прыстасавання хостэла згодна з нарматывам Беларусі не магчымае», - мяркуе сябра ініцыятыўнай групы.

«Між тым у памяшканне хостэла ўжо актыўна ўвозіцца мэбля, а жыхары дома другі тыдзень чакаюць адказу з адміністрацыі Маскоўскага раёна Менска», - сказала Трапашка. Жыхары нанялі юрыста. "Будзем чакаць адказу з адміністрацыі. Калі ён нас не задаволіць, будзем падаваць у суд», - сказала Трапашка.

Варта адзначыць, што ў кастрычніку 2012 года жыхары гэтага дома дамагліся скасавання будаўніцтва аўтастаянкі ў іхным двары.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках