2 траўня 2024, Чацвер, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі палітолаг: Захад павінен зразумець, што гуляе з міжнародным шулерам

7
Украінскі палітолаг: Захад павінен зразумець, што гуляе з міжнародным шулерам

Часовае замірэнне дасць сэпаратыстам магчымасць узмацніць свае ўзброеныя фармаванні.

Украінскі палітолаг Віктар Каспрук мяркуе, што менскае пагадненне аб спыненні агню дасягнутае, бо Пуцін баіцца ўзмацнення санкцый супраць Расеі, перадае «Радыё Свабода».

Таксама часовае замірэнне дасць сэпаратыстам магчымасць узмацніць свае ўзброеныя фармаванні - у Расеі ўжо абвешчаная спецыяльная мабілізацыя. Украіна павінна выкарыстоўваць зацішша, каб працягнуць інтэграцыю ў Еўрапейскі Звяз і NATO, якія сур'ёзна гавораць аб перадачы Украіне зброі, каб абараняцца ад сэпаратыстаў.

«Пазітыў складаецца ў тым, што нейкі час, хай і не да канца вызначаны, будзе працягвацца замірэнне. Разам з тым мы памятаем, што ў верасні такое ж замірэнне было, але расейскія войскі і сэпаратысты працягвалі абстрэльваць украінскія тэрыторыі. Гэта дае падставу не верыць ні Пуціну, ні Расеі, ні тэрарыстычным фармаванням, якія Пуцін стварыў на тэрыторыі Украіны. Падобна да тога, што гэта замірэнне трэба Пуціну для таго, каб не былі ўведзеныя дадатковыя санкцыі, пра якія кажа Захад. Таму ён манэўруе. Але ў кожным выпадку ён не хоча адмаўляцца ад таго, каб Украіна перайшла пад кантроль Расеі тым ці іншым чынам. Таму Украіна падчас замірэння павінна канцэнтраваць свае сілы. Захад і асабліва ЗША наўрад адмовяцца ад вайсковай дапамогі Украіне, пра якую гаварылася раней.

Замірэнне на карысць Пуціну, бо гэта дасць яму чарговую магчымасць перафарматаваць свае сілы, як гэта было ўвосень. Таму, нягледзячы на тое, што фармальна пагадненне падпісанае, эйфарыі няма, бо ў найлепшым выпадку мы атрымаем украінскае Прыднястроўе з замарожаным канфліктам.

Я мяркую, можна казаць, што Пуцін дасягнуў пэўнага прымальнага для сябе мінімуму, і цяпер усё будзе залежаць ад таго, наколькі Захад гатовы сур'ёзна ставіцца да Украіны. Захад павінен зразумець, што гуляе з міжнародным шулерам, які сам і прыдумаў правілы гульні», - заявіў ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках