6 траўня 2024, панядзелак, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кінафестываль Берлінале раздаў сваіх «мядзведзяў»

Кінафестываль Берлінале раздаў сваіх «мядзведзяў»

«Залатога мядзведзя» Берлінале атрымаў фільм «Таксі».

У сталіцы Нямеччыны ўвечары 14 лютага адбылося ўручэнне прызоў 65-га міжнароднага Берлінскага кінафестывалю. Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Палацы Берлінале. Галоўная ўзнагарода агляду - «Залаты мядзведзь» - дасталася іранскаму рэжысёру і дысідэнту Джафару Панахі за фільм «Таксі», паведамляе «Нямецкая хваля».

У 2010 годзе ў Іране Панахі быў прысуджаны за крытыку ў адрас уладаў да шасці гадоў пазбаўлення волі. Акрамя таго, цягам 20 гадоў яму забаронена займацца кінематаграфічнай дзейнасцю, а таксама пакідаць Ісламскую Рэспубліку. У сувязі з гэтым прысутнічаць на цырымоніі ўзнагароджання ў Берліне рэжысёр не змог.

У 2013 годзе стужка Панахі «Апушчаны заслон», знятая ў абыход абмежаванняў уладаў, атрымала на Берлінале «Срэбнага мядзведзя». У гэтым годзе журы на чале са сцэнарыстам і прадзюсарам з ЗША Дарэнам Аранофскі прысудзіла іранскаму майстру ўзнагароду найвышэйшай пробы.

Стужка расейскага рэжысёра Аляксея Германа-малодшага «Пад электрычнымі аблокамі» ганаравалася на аглядзе ў Берліне «Срэбным мядзведзем» за выбітны ўнёсак у мастацтва. Гэтай ганаровай узнагародай былі адзначаныя аператары Сяргей Міхальчук і Яўген Прывін, якія распавялі гісторыю аб свеце, што знаходзіцца на парозе вялікай вайны. Дзеянне стужкі перанесенае ў 2017 год.

Праца над фільмам, якія стаў у пэўным сэнсе празорчым, ішла пяць гадоў, яшчэ год пісаўся сцэнар. Каманда Германа-малодшага падзяліла ўзнагароду Берлінале ў гэтай катэгорыі са стваральнікамі стужкі «Вікторыя» нямецкага рэжысёра Себасцьяна Шыпера.

Журы на чале з Аранофскі падзяліла на дваіх і іншую ўзнагароду Берлінскага кінафестывалю. «Срэбнага мядзведзя» за найлепшую рэжысуру ўдастоіліся полька Малгажата Шумоўска і Раду Жудэ з Румыніі. Стужка «Цела» распавядае гісторыю аднаго злачынства і няпростых узаемаадносін бацькі-следчага і ягонай хворай на анарэксію дачкі. Стужка «Брава!» Жудэ пераносіць гледачоў у Валахію пачатку 19 стагоддзя, раскрываючы асаблівасці традыцыйнага ўкладу жыцця ў гэтым рэгіёне на поўдні Румыніі.

Прыз за найлепшы сцэнар атрымаў чыліец Патрысіё Гусман. Ягоны «Перламутравы гузік» напоўнены метафізічным сэнсам і задумваецца над пытаннямі ўзаемаадносінаў чалавецтва і космасу. Брытанская акторка Шарлота Рэмплінг, якая знялася ў фільме «45 гадоў» Эндру Хэя, была названая на аглядзе ў Берліне найлепшай актрысай. Гран-пры журы атрымаў вядомы чылійскі майстар - Пабла Ларайну - за стужку «Клуб».

Высновы журы Берлінале традыцыйна не супалі з меркаваннем большасці крытыкаў, якія прэчылі відавочную перамогу фільмам Тэрэнса Маліка «Рыцар кубкаў» і Пітэра Грынуэя «Эйзенштэйн у Гуанахуата».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках