Марцін Шульц: Еўропа заўсёды будзе абараняць свабоду
4- 15.02.2015, 14:11
- 4,505
Старшыня Еўрапейскага парламента Марцін Шульц выказаў у нядзелю спачуванні дацкаму народу і сем'ям ахвяр тэрактаў у Капенгагене.
"На свабоду слова і яўрэйскую абшчыну зноў адбыліся напады", - напісаў Марцін Шульц у сваім "Твітэры".
"Гэтыя подлыя напады скіраваныя супраць нашых асноўных каштоўнасцяў, але Еўропа не стане кланяцца тэрору. Мы заўсёды будзем абараняць свабоду", - гаворыцца ў мікраблогу кіраўніка Еўрапарламента.