6 траўня 2024, панядзелак, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У МЗС Францыі распавялі, чаго дамагаўся Пуцін у Менску

10

На перамовах былі дзве ключавыя праблемы.

Міністр замежных спраў Францыі Ларан Фабіюс распавёў журналістам некаторыя падрабязнасці закрытых перамоў у Менску, паведаміўшы, што найбольшыя спрэчкі былі аб двух пунктах дамоўленасцей.

Пра гэта дыпламат, які ўдзельнічаў у менскім раўндзе разам з прэзідэнтам Франсуа Аландам, распавёў у нядзелю ў эфіры тэлеканала iTele, піша "Еўрапейская праўда".

"Дыялог з Расеяй быў даволі жорсткі", - падкрэсліў міністр.

Пасля ён вынес гэтую фразу ў якасці рэзюмэ перамоваў, напісаўшы ў твітэры на французскай мове: "З самага пачатку нашае стаўленне было такое: дыялог і цвёрдасць".

"Былі дзве ключавыя праблемы на перамовах - агульны кантроль за ўкраінска-расейскай мяжой і адмысловы статус Данбаса", - заявіў ён.

Прынамсі, ён распавёў, што менавіта было каменем спатыкнення ў другім пытанні.

"Словы (фармулёўкі) былі асабліва важныя. Калі ты слухаеш украінцаў, яны намагаюць, што павінен быць толькі тэрмін "дэцэнтралізацыя" (Данбаса)... Бярэ слова Расея - і намагае, што павінна быць аўтаномія", - пераказаў Фабіюс падрабязнасці дыялогу.

"І Украіна, і Расея намагалі, што гэта – гістарычна і культурна - адпаведна ўкраінскі або расейскі рэгіён", - дадаў дыпламат.

Як вядома, нарэшце, пры падтрымцы еўрапейскіх перамоўнікаў, ва ўзгодненым тэксце не было згадак пра федэралізацыю ці ж пра аўтаномію тэрыторый, якія не падкантрольныя Кіеву.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках