27 красавiка 2024, Субота, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штурмавая авіяцыя на поўдні Расеі выканала навучальнае бомбакіданне

7
Штурмавая авіяцыя на поўдні Расеі выканала навучальнае бомбакіданне

Штурмавікі выканалі запускі звыш 30 кіраваных ракет і правялі скідванне блізу дзесяці карэктаваных авіябомбаў.

На авіябазе Паўднёвай вайсковай акругі, дыслакаванай у Краснадарскім краі, завяршылася лётна-тактычнае вучэнне экіпажаў мадэрнізаваных штурмавікоў Су-25СМ3 «Грач», паведамілі «Интерфаксу» ў панядзелак у прэс-службе акругі.

«Было выкарыстана блізу 10 самалётаў. Падчас вучэбна-баявых вылетаў штурмавікі выканалі запускі звыш 30 кіраваных ракет і правялі скідванне блізу дзесяці карэктаваных авіябомбаў па пазіцыях умоўнага супраціўніка», - паведаміў прадстаўнік акругі.

Ён адзначыў, што экіпажы Су-25СМ3 адпрацавалі такія навучальныя пытанні, як знішчэнне авіяцыйнага парку баявых машын, буйных складоў гаруча-змазачных матэрыялаў, арсенал з боепрыпасамі, аб'екты інфраструктуры.

Акрамя таго «Грачы» выканалі шэраг лётных заданняў у начны час, у складаных метэаралагічных умовах, а таксама ва ўмовах горнай мясцовасці ў розным дыяпазоне вышынь.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках