27 красавiка 2024, Субота, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускіх школах з'явяцца праваслаўныя факультатывы?

24
У беларускіх школах з'явяцца праваслаўныя факультатывы?

Міністэрства адукацыі і праваслаўная царква падпісалі праграму супрацоўніцтва.

Гэта ўжо чацвёртае пагадненне аб супрацоўніцтве паміж бакамі. Праграму на 2015-2020 гады падпісалі міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў і Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

- У рамках папярэдняй праграмы праводзіліся навуковыя канферэнцыі, мерапрыемствы, прысвечаныя памятным датам, напрыклад, 1025-годдзя хрышчэння Русі, - распавялі «Камсамольскай праўдзе ў Беларусі» ў міністэрстве. - Сёлета працягне сваю працу студэнцкі праект «Музей Бібліі». Таксама падрыхтаваныя матэрыялы для факультатываў «Праваслаўнае краязнаўства «Святыні беларускага народа». Навучэнцам прапануецца наведваць факультатывы «Хрысціянскія каштоўнасці і мастацкая культура», «Асновы этнаграфіі Беларусі», «Культура і рэлігія», «Асновы рэлігіязнаўства»... Для 9-га класа - «Асновы культуралогіі».

- А хадзіць на іх абавязкова?

- Не, наведванне гэтых факультатываў добраахвотнае, на заяву бацькоў. Нічога абавязковага, як у Расеі, у нас няма.

Фота: church.by

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках