27 красавiка 2024, Субота, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяменчанка пра «перамір'е»: У Шыракіно ідзе пяхотны бой, сітуацыя складаная

5
Сяменчанка пра «перамір'е»: У Шыракіно ідзе пяхотны бой, сітуацыя складаная

Расейскія войскі ігнаруюць рэжым спынення агню ў Данбасе.

Пра гэта камбат «Данбаса» Сямён Сяменчанка напісаў у «Фэйсбуку».

«Перамір'е forever! У Шыракіно пад Марыупалем, дзе трымаюць абарону падраздзяленні батальёна «Данбас» ідзе пяхотны бой, працуе варожая артылерыя, мінамёты, супернік падцягвае падмацаванне. Нашы трымаюць жорсткую абарону.

Аналагічная сітуацыя ў раёне Стара Лазаве, дзе падраздзяленне Данбаса і УСУ трымаюць «Дарогу жыцця» на Дэбальцава. Супернік атакуе падраздзяленне з выкарыстаннем бронетэхнікі.

Сітуацыя складаная.

Параненых удалося эвакуаваць на Дняпро. Дзякуй медыкам.

«Дзякуй» таксама камандаванню за незабыўныя ўражанні ад каардынацыі дзеянняў батальёна, параскіданага ад Лісічанска да Марыупаля. Зразумела, што «Данбас» патрэбен усюды, але гэта відавочная памылка, якую вам трэба тэрмінова выправіць.

Слава Украіне!» - напісаў ён.

Поўнае двухбаковае спыненне агню ў Данбасе 15 лютага з 00 гадзін паводле кіеўскага часу было прадугледжанае «Комплексам захадаў у выкананні Менскіх пагадненняў», зацверджаным у Менску пасля цяжкіх перамоваў што доўжыліся блізу 15 гадзін пры ўдзеле лідараў Украіны, Нямеччыны, Францыі і РФ, а таксама сябраў кантактнай групы ў спыненні вайны ў Данбасе.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках