27 красавiка 2024, Субота, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі адмаўляюцца плаціць падаткі

45
Прадпрымальнікі адмаўляюцца плаціць падаткі

Полацкія ІП збіраюцца з сакавіка адмовіцца плаціць арэндную плату за гандлёвыя плошчы і падаткі.

Пра гэта падчас нацыянальнага Форуму прадпрымальнікаў заявіла прадстаўніца полацкіх ІП Вольга Шчэрстабітава, паведамляе "Еўрарадыё".

"З 1 сакавіка 2015 года мы абмеркавалі з прадпрымальнікамі, што гэта фініш, і мы не будзем плаціць арэнду, не будзем плаціць падаткі, - заяўляе прадпрымальніца з Віцебскай вобласці.

- Хай дзяржава адчуе нашы праблемы рублём. Нас, прадпрымальнікаў, шмат. Заўважце, у нас ужо пераносяцца тэрміны выплаты пенсій і дапамогі дзецям. Значыць, дзяржава чакае, што можа быць недаатрыманне бюджэту з нашых падаткаў?"- пытаецца прадпрымальніца і адзначае, што арэнда цягам апошняга месяца падаражэла больш чым на 50%.

Адзначым, што на Форум сабралася больш за 400 дробных прадпрымальнікаў з усёй Беларусі. ІП абмяркоўваюць стаўкі арэнднай платы, падаткі, а таксама немагчымасць гандляваць без сертыфікатаў. Па чарзе бяруць слова прадпрымальнікі і прадстаўнікі ўлады.

Вольга Шчэрстабітава з Полацку таксама ўзняла пытанне адсутнасці аптовых баз для закупкі.

"Нам абяцалі аптовыя базы з 2005 года. Чаму ўлады не выконваюць распараджэння прэзідэнта, каб прадпрымальнікі маглі атрымліваць тавар з дакументамі!" - кажа жанчына.

Прадстаўнік Мінгандлю адказвае, што такія базы ў Беларусі дзейнічаюць - іх адрасы можна знайсці на сайце ведамства, пра іх таксама ведаюць у выканкамах на месцах.

Многія прадпрымальнікі не згодныя купляць тавар на гэтых базах, бо гэта "дорага і мадэлі вопраткі не сучасныя". Вольга Шчэрстабітава распавядае пра тое, як яна наведвала аптовую базу ў Гародні.

"Гэта такая аўталаўка, якая ў дзяцінстве прыязджала ў вёску. Надпіс "Прадаецца па аптовых цэнах з дакументамі". Але кошт аптовага тавару трохі ніжэйшы, чым кошты ва ўнівермагах. Вісяць мадэлі 10-гадовай даўніны, чаму я павінна рэалізаваць гэта?" - пытаецца прадпрымальніца. На гэта ў прадстаўнікоў улады няма адказаў.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках