27 красавiка 2024, Субота, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэктар «Інстытута культуры Беларусі» прысуджаны да 5 гадоў турмы

7
Рэктар «Інстытута культуры Беларусі» прысуджаны да 5 гадоў турмы

Суд Маскоўскага раёна Менска вынес прысуд паводле карупцыйнай справы Канстанціна Рэмішэўскага.

Рэктар «Інстытута культуры Беларусі» прысуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, піша «Штодзённік».

У выніку папярэдняга расследавання былому рэктару «Інстытута культуры Беларусі» было выстаўленае абвінавачванне ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 і 2 арт.430, ч.1 арт.14, ч.2 арт.430 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Канстанціну Рэмішэўскаму інкрымінавалася атрыманне хабараў за прадстаўленне ў карыстанне памяшканняў даручанай яму ўстановы адукацыі без дакументальнага афармлення.

Як паведамілі ў прэс-службе Вярхоўнага суда, 13 лютага 2015 судом Фрунзенскага раёна Менска вынесены прысуд паводле крымінальнай справы ў абвінавачванні былога рэктара ДУА «Інстытут культуры Беларусі».

Суд прызнаў былога рэктара вінаватым у прыняцці службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцяў, якія прадстаўляюцца выключна ў сувязі з займаным ім службовым становішчам, за спрыяльнае развязанне пытання, якое ўваходзіць у ягоную кампетэнцыю. На падставе ч.1 арт.430 Крымінальнага кодэкса абвінавачанаму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады, з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць арганізацыйна-распарадчыя і адміністрацыйна-гаспадарчыя пасады тэрмінам на тры гады.

Таксама Канстанцін Рэмішэўскі прызнаны вінаватым у замаху на паўторнае прыняцце службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцяў, здзейсненае шляхам вымагальніцтва, у буйным памеры. На падставе, ч.1 арт.14, ч.2 арт.430 Крымінальнага кодэкса абвінавачанаму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін чатыры гады, з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць арганізацыйна-распарадчыя і адміністрацыйна-гаспадарчыя пасады тэрмінам на пяць гадоў.

Былы рэктар таксама прызнаны вінаватым у прыняцці службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцяў, якія прадстаўляюцца выключна ў сувязі з займаным ім службовым становішчам, і на падставе ч.2 арт.430 Крымінальнага кодэкса Беларусі прысуджаны з пяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць арганізацыйна-распарадчыя і адміністрацыйна-гаспадарчыя пасады тэрмінам на пяць гадоў.

У адпаведнасці з ч.1 арт.71 Крымінальнага кодэкса Беларусі па сукупнасці злачынстваў, шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім абвінавачанаму канчаткова прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на пяць гадоў, з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць арганізацыйна-распарадчыя і адміністрацыйна-гаспадарчыя пасады тэрмінам на пяць гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Прысуд у законнае дзеянне пакуль не ўвайшоў. Паводле папярэдніх звестак і абаронца, і сам абвінавачваны маюць намер абскардзіць вынесены прысуд.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках