26 красавiка 2024, Пятніца, 10:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Індэкс банана»: Быў 18.900, стаў 31.050

18

Кошты нялюбай заморскай садавіны Лукашэнкі растуць як на дражджах.

Фотаздымкі даслаў чытач charter97.org Андрэй Якубоўскі. Адно фота зробленае ў краме «Гіпа» на Гарэцкага, а другое - у краме «ДорОрс» на наступны дзень.

«Бананы. Учора купляў па 18.900, сёння - калі ласка, ужо 26.900. Вось так!», - піша чытач.

«А гэта фота зробленае ў краме «ДорОрс» на Шчорса. Вось такая цана ўжо», - піша ён.

Нагадаем, падчас нядаўняй прэс-канферэнцыі Лукашэнкі ён выказаўся пра бананы: «Я бананы не ўжываю. Пераб'ёмся», што выклікала бурную рэакцыю ў інтэрнэце.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках